Бізнесовец Алесь Стральцоў падзяліўся з “Маю права“ сваімі падазрэннямі. На ягоную думку, беларускія сілавікі распрацавалі аперацыю, каб забіць яго: стварылі падстаўную фірму на ягонае імя і сапсавалі падвеску ягонай машыны. Алесь Стральцоў удзельнічае ў пратэстах з канца 1990-х, таму добра ведае, што рэжым Лукашэнкі заўсёды катаваў палітычных вязняў. Алесь бываў не толькі на соднях. У 2008 годзе яго асудзілі на 2 гады за “арганізацыю або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак“. Праваабаронца Павел Левінаў пракаментаваў гісторыю Алеся і даў парады, як можна супрацьстаяць незаконнаму і палітычна матываванаму звальненню.
Hide player controls
Hide resume playing