На 20 снежня, дзень чарговай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, апазіцыя прызначыла чарговую акцыю, скіраваную супраць паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі. І калі акцыю 7 снежня праўладныя каментатары назвалі “акцыяй у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі на перамовах з Пуціным“, то на гэтую адрэагавалі зусім інакш. Цяпер усе, хто выйдзе на акцыю, ужо не кіраўніка Беларусі будуць падтрымліваць, а “псаваць дзецям свята“, “адпрацоўваць штурмавыя навыкі“ і гэтак далей. Чаму апазіцыя прызначыла месца і час для свайго пратэсту менавіта там і тады, дзе будуць святкаваць дзеці? Ці прадумвалі арганізатары акцыі меры бяспекі? Пра што сведчыць затрыманне шэрагу апазіцыйных лідараў напярэдадні акцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі сябра аргкамітэта антыінтэграцыйнай акцыі 20 снежня Алесь Арастовіч.
Hide player controls
Hide resume playing