У гасцях у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live – Крамбамбуля! Праект, названы ў гонар старажытнага беларускага напою, паўстаў на пачатку гэтага стагоддзя і засведчыў іншы бок творчасці Лявона Вольскага – іранічны і забаўляльны. Але гэта не ўратавала яго ад забаронаў. У выніку чаго лірыка і музыка сталі куды больш жорсткія, а з застольнага праекту Крамбамбуля пераўтварылася ў партызанскі атрад.
Hide player controls
Hide resume playing