Куды выправіцца ў вандроўку? У Беларусі ёсць куткі, здольныя здзівіць саміх беларусаў! На самым поўначы краіны, у Мёрскім (Міёрскім) раёне - сапраўднае багацце дзівосных і прыгожых мясцін. Фантастычныя верхавыя балоты з астравамі-азяраўкамі і соснамі-бансаем, мноства азёр, тысячы жураўлёў, сапраўдны вадаспад на рачулцы Вяце, самы маленькі горад Беларусі Дзісна, дзе праз раку ходзіць паром... Гэта толькі некаторыя цікавосткі! Спадзяемся, ты натхнішся на падарожжа, якое падорыць табе крутыя ўражанні і прыемныя ўспаміны! Відэаролік створаны ў межах праекта “Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён”, які рэалізуецца Міёрскім райвыканкамам, АПБ і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. Чытай пра праект тут: #мёры #дзісна #падарожжы
Hide player controls
Hide resume playing