Сёння падзеі 1917-га ацэньваюць па-рознаму, але няма сумненняў у тым, што «чырвоны кастрычнік» змяніў ход сусветнай гісторыі. Што адбывалася сто гадоў таму ў Віцебску, расказала загадчык Віцебскага мастацкага музея гісторык Вольга Акуневіч. У кастрычніку 1917-га ў Віцебску пражывалі каля ста тысяч жыхароў і размяшчаўся саракатысячны гарнізон. Паведамленне пра тое, што ў Петраградзе адбылося ўзброенае паўстанне, да віцяблян прыйшло 26 кастрычніка. Рэвалюцыйная ноч у Віцебску прайшла практычна бяскроўна, без адзінага стрэлу. 11 лістапада ў Віцебску абралі першы губернскі выканаўчы камітэт - савецкі, рэвалюцыйны. Узначаліў яго Уладзімір Каралёў. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing