Angie Siveria (UA), Baisan (BY) VS Buben and Naruszewicz, актуальная відэапаэзія ў саправаджэнні легендарных імправізатараў. Трыа Buben Naruszewicz Baisan нядаўна прадставіла альбом Bulbahuana. Buben – заснавальнік шэрагу музычных плыняў, адзін з бацькоў беларускай электроннай сцэны, Baisan – характэрны выхадзец з гомельскага андэрграўнду, паэт, перакладчык і крыэйтар, лаўрэат і дыпламант беларускіх літпрэмій, Леонид Нарушевич – авангардны музыка, знаны майстар інтуітыўнай імправізацыі. Buben і Baisan выдалі два альбомы лічбавай паэзіі - Iamb’n’bass і Skweee Belarus, а Нарушэвіч сыграў сотні імправізацыйных канцэртаў. Анжэла Багачэнка – удзельніца розных літаратурных, кіна і відэапаэтычных фестываляў, сярод якіх: «Батискаф», «Zebra», «CYCLOP», «Джаз Коктебель», «Волошинський вересень 2013/2014», фестываль Арсенія і Андрэя Таркоўскіх, «Дні українського кіно в Іспанії», «Книжковий Арсенал», «ГогольFest 2014», кінафестываль «Молодість».
Hide player controls
Hide resume playing