Няўстойлівае надвор'е стварае ілюзію трывалага ледзянога покрыва — гэта так званы падвоены лёд, калі паміж некалькімі слаямі збіраецца вада. Пакуль жа лёд у большасці месцаў дастаткова тоўсты — каля 20 сантыметраў. Спецыялісты патрулююць самыя небяспечныя месцы і ў выпадку надзвычайнага здарэння гатовы прыйсці на дапамогу. Пры гэтым нярэдка на вадаёмах застаюцца слабыя месцы - яны небяспечныя нават у моцныя маразы. Падлёдныя плыні аслабляюць покрыва.
Hide player controls
Hide resume playing