Адной рукой улады дапамагалі арганізоўваць святкаванне Дня Волі, а іншай пахапалі апазіцыйных актывістаў. Але ўвечары 25 сакавіка, калі канцэрт у Мінску скончыўся, амаль усе затрыманыя выйшлі на волю. У чым логіка такіх паводзінаў уладаў? Ці можна арыштаваць чалавека на 10 сутак — а выпусціць праз 10 гадзінаў, так бы мовіць, пакінуўшы на кручку? Абмяркоўваем гэта з праваабаронцамі Настай Лойка і Валянцінам Стэфановічам.
Hide player controls
Hide resume playing