Мне хацелася проста павiншаваць усiх з Калядамi, светлым святам найстаражытным славянскiм, нейкiм дзiўным чынам захаваўшымся да нашых дзён, няхай вучоныя людзi мяркуюць аб этнагенэзе, марфалогii, семантыке i ўсялякай рознай яшчэ тэрмiналогii, а мы проста зазiрнём у вакенца Спрадвечнага, яшчэ i яшчэ раз запытаем сябе самiх аб агульным Лёсе, агульнай Мары, агульным Шляху ўсiх, хто далучае сябе да Cлавянскага нашага Свету бачыць самы гэты Свет нейкiм асобным, не так, як хто iншы, чынам, бачыць яго вастрэй, глыбей, чуллiвей, пяшчотней, бачыць яго Самым Нутром Славянскай Касмiчнай Душы, Самым Сэрцам... зазiрнуць у люстэрка Вечнасцi i здрыгануцца ад адчування неверагоднай сваёй даўнiны, калi Сонца было яшчэ маладое... Цяпла, Святла, Разумення, Павагi, Моцы i усяго таго, што Вам дапаможа на гэтым шляху - самапасцiжэння сваёй САПРАЎДНАЙ УНУТРАНАЙ IСТОТЫ. Гэй, Каляда!!!! Са Святамi!!!
Hide player controls
Hide resume playing