На вуліцы Ясеніна здарылася незвычайнае: супрацоўнік МНС падняўся па загаду міліцыі, каб зняць бел-чырвона-белы сцяг, але замест гэтага толькі паправіў яго. Нагадаем, што ўжо некалькі тыдняў супрацоўнікаў МНС пад прымусам накіроўваюць здымаць бел-чырвона-белыя сцягі з дамоў беларусаў у розных гарадах краіны, а ўчора, 6 верасня, арыштавалі і завезлі на Акрэсціна ўсю змену ратавальнікаў на вадзе, якія выцягвалі са Свіслачы мітынгоўцаў, што прыгнулі ў раку, калі ратаваліся ад АМАПу.
Hide player controls
Hide resume playing