Мы працягваем праграму пра беларускую мову: #моваздома. Восьмы выпуск прысвечаны роду назоўнікаў. Як правільна сказаць: «ганаруся дзядуляй» ці «дзядулем»? Сашай ці Сашам? Давайце запомнім! 🙏🏻 #Моваздома — гэта не паўнавартасны курс беларускай мовы, а кароткі агляд самых частых і прыкрых памылак. Праграма прызначаная для тых, хто хоча размаўляць правільна. Мы стараемся тлумачыць правілы больш простымі словамі, каб вы запомнілі іх. Цяпер, калі чуеце і бачыце памылку, можаце смела дасылаць гэтыя відэа сябрам і знаёмым. Вядоўца праграмы: Аляксандра Бабкова. Аўтаркі тэкстаў: Бася Пучынская і Крысціна Курчанкова. Падзяка ў здымках відэа: Krok Films. Джынгл: Эрык Арлоў-Шымкус. Вокладка: Ганна Клокава. Кіраўнік праграмы: Алесь Сьнег.
Hide player controls
Hide resume playing