Спявачка і актрыса Ганна Хітрык з мужам акцёрам і музыкам Сяргеем Рудзеням і сынам Сцёпам, якія некалькі гадоў жывуць у Ізраілі, прыехалі ў адпачынак у Польшчу — любімы Кракаў і Варшаву. І мы не змаглі гэтым не скарыстацца. Сёння ў 16:00 шлюбная пара — госці жывога эфіру Еўрарадыё! Гутарым пра тое, як справы ў іх сямейнага тэтра “Дом чёрной совы“, калі чакаць канцэрту гурта S°unduk, пра вялікія гастролі і жыццё ў Ізраілі.
Hide player controls
Hide resume playing