Myvideo

Guest

Login

Жонка наглядчыка заапарка Брэсце

Uploaded By: Myvideo
185 views
0
0 votes
0

13 снежня а 17:40 у Брэсце ў кінатэатры “Беларусь” адбудзецца прэм’ера фільма «Жонка наглядчыка заапарка» у беларускай агучцы. У фільме прадстаўлена рэальная гісторыя адважнага подзвігу наглядчыкаў Варшаўскага заапарка Яна і Антаніны Жабінскіх, якія ў гады Халакосту далі прытулак і захавалі жыццё больш як 300 габрэям з варшаўскага гета. Фільм з’яўляецца экранізацыяй кнігі, якая была напісана на падставе дзённіка Антаніны Жабінскай. У кінастужцы 2017 г. рэжысёра Нікі Каро з майстэрствам пераплецены штодзённы подзвіг галоўных герояў, трагізм лёсу ахвяраў вайны, злачынствы нацыстаў. У галоўных ролях: намінант на прэмію «Оскар» Джэсіка Чэстэйн (зорка фільмаў «Інтэрстэллар» і «Марсіанін») і Даніэль Бруль («Капітан Амерыка», «Гудбай Ленін», «Бясслаўныя вырадкі»). На беларускую мову фільм агучаны ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску і кампаніі velcom.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later