Назвала амапаўца “гаўністым“ – рэжым даў 2 гады, а беларусы падтрымалі і ўзялі на працу. Рамесніцу, маці дваіх дзяцей Алену асудзілі паводле арт. 369 за “абразу прадстаўніка ўлады“ у інтэрнэт-каментары. І пакаралі 2 гадамі хатняй хіміі, забавязаўшы выплаціць амапаўцу кампенсацыю 1000 рублёў. Таксама сканфіскавалі прыватную тэхніку. Алена напісала такі #каментар: “Дробны, #гаўністы, ну нічога, трыбунал не за гарамі!“ Амапавец вырашыў, што гэта адрасавана менавіта яму. І пакрыўдзіўся. На #суд #амапавец прыйшоў з мамай і заявіў, што Алена абразіла не толькі яго, але і ўсіх ягоных родзічаў ды маму. Але беларусы не кідаюць сваіх. Людзі здзейснілі сапраўдны цуд: уладкавалі Алену на працу паводле спецыяльнасці ды проста завалілі замовамі. “Калі людзі даведаліся, што са мной адбылося, – мяне ўзялі на стажыроўку ў адну з кампаніяў на пазіцыю web-дызайнера... Некаторыя замовілі вялікія партыі ўпрыгожанняў і нататнікаў, якія я раблю! Я адчула неймаверную салідарнасць!“ Калі вы хочаце па
Hide player controls
Hide resume playing