Як здзяйсняць мары пры дапамозе малюнкаў? Ёсць такі метад як стварэнне карты жаданняў (дарэчы, выдатна працуе!). Мы будзем гаварыць сёння якраз пра тое, што жаданне можна здзейсніць, калі загадаць яго і тут жа намаляваць яго ў сваім альбоме. У нас ёсць канкрэтныя прыклады ўвасобленных у жыццё мар з такога цуда - нататніка! Раскажам, як можна ствараць такія ж! ▪️ Дарэчы, вы можаце падтрымаць наш праект на Patreon па спасылцы: Ведаем таксама, што жаданне многіх бацькоў: пераключыць увагу дзяцей з гаджэтаў, цік-тока, інстаграма на добрае, прыгожае, каштоўнае. Напрыклад, на мастацтва. Як зацікавіць ім так, каб дзіця займалася штотыднёва? Як дапамагчы зрабіць маляванне прафесіяй? Мы запрасілі ў нашу студыю таленавітага педагога і даведаліся, як гэта працуе. Гэта кіраўнік творчай студыі для дзяцей і падлеткаў «Зебрык» – Вікторыя Камарова. І калі хтосьці зараз падумаў, што мы параім выключыць гаджэты і дастаць энцыклапедыі па мастацтве, то не
Hide player controls
Hide resume playing