20 чэрвеня ў другі раз прайшоў фестываль гістарычнай кнігі - «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку». У рамках 20-годдзя ўключэння помніка беларускага дойлідства XVI стагоддзя ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, праводзяцца брэндавыя мерапрыемствы - у тым ліку флэшмоб з хэштэгам #20MIR20 Якія праекты - самыя арыгінальныя і незвычайныя, хто з вядомых гістарычных асоб Беларусі валодаў замкам і што - пасля сябе пакінуў? Як вядзецца работа па вяртанні ў замак каштоўных экспанатаў, якія сур'ёзныя навуковыя працы праведзены, пра фестываль гістарычнай кнігі - расказалі у студыі міжнароднага радыё “Беларусь” дырэктар музея «Замкавы комплекс «Мiр» Аляксандр Лойка і вучоны сакратар установы Ігар Ложачнік
Hide player controls
Hide resume playing