Верш Артура Вольскага «Пагоня» для конкурсу «Вымаўляты» чытае хлопчык з Мінску Кастусь Чырук, 6 гадоў. Вымаўляты — гэта дзеці, якія ведаюць на памяць вершы па-беларуску, гучна і эмацыйна дэкламуюць іх не толькі сваім родным, а разам з бацькамі могуць зняць відэа і прадэманстраваць свае здольнасці шырокаму колу людзей. Усе конкурсныя відэа можна паглядзець тут: Артур Вольскі «Пагоня» А чые там дзіва-коні абганяюць час? Гэта едзе ў ззянні-звоне сонейка да нас. Конь чырвоны – пасяродку. Белыя – з бакоў. Скачуць хутка. Скачуць ходка. Іскры з-пад падкоў. Рыцар побач з імі ў гонцы. Меч, як звон, звініць. Ён ад хмараў наша сонца зможа ўбараніць. У Пагоні скачуць коні у світальны час. Гэта едзе ў ззянні-звоне сонейка да нас.
Hide player controls
Hide resume playing