Традыцыйныя музычныя інструменты – віртуальная энцыклапедыя беларускіх музычных інструментаў. Belarusian Folk Musical Instruments – Basetlia Басэ́тля (басо́ля, бас, «каро́ва» – ад тэмбравай характарыстыкі гучання, якое нагадвае рык; польск. basetla, ням. Bassetl; іт. basetto – маленькі бас) Народны струнны смычковы інструмент нізкага рэгістра. Паколькі ўсе басэтлі – гэта майстравыя самаробныя інструменты, то ўсе яны розныя (унікальныя): памерам ад віяланчэлі да кантрабаса, бываюць трох- і чатырохструнныя. Часткі басэтлі вырабляюцца з розных відаў дрэва. Струны жыльныя або металічныя. Басэтля выкарыстоўвалася ў розных складах народных інструментальных ансамбляў-«капэляў» (найчасцей са скрыпкай) пры выкананні танцаў, маршаў: скрыпка басэтля; скрыпка басэтля барабан; скрыпка цымбалы басэтля бубен; скрыпка цымбалы гармонік басэтля барабан; скрыпка кларнет цымбалы гармонік басэтля барабан. Функцыя інструмента абмяжоўваецца басовай рытмічнай і гарманічнай апорай («уто́рай», «басава́ннем», «дапамо́гай»). Басэтля была пашырана ў некаторых раёнах паўночна-заходняй Віцебшчыны, Гродзенскай, Мінскай і Брэсцкай абласцей, пераважна ў гарадах, мястэчках і буйных вёсках. Інструмент выкарыстоўваўся таксама ў магнацкіх аркестрах, дзе разам з замежнымі запрашалі і мясцовых музыкантаў. ПАДТРЫМАЦЬ НАШЫ ПРАЕКТЫ / Supporting “Tradycyja“ Кансультанты: Сяргей Лісіца, Алесь Лось Апрацоўка інфармацыі паводле крыніц (акрамя назваў дэталяў інструментаў): Наста Някрасава Саўндтрэк: Sneguole 📍Далучайцеся да “Традыцыі” / Subscribe Наш сайт: Telegram: Instagram: Facebook: Vkontakte:
Hide player controls
Hide resume playing