У красавіку 2021 году 25-гадовы юбілей адзначыць бадай што самая вядомая праваабарончая арганізацыя Беларусі «Вясна». У сакавіку ўлады распачалі супраць вясноўцаў крымінальную справу за «масавыя беспарадкі». Гаворым з супрацоўнікамі «Вясны», іх калегамі і экспэртамі пра тое, чым займаюцца праваабаронцы і чаму крымінальная справа супраць іх палітычна матываваная. З чаго ўсё пачалося: 25 гадоў таму дырэктар літаратурнага музэю імя Максіма Багдановіча Алесь Бяляцкі арганізаваў дапамогу сотням затрыманых пасьля Чарнобыльскага шляху — 1996. З гэтага і пачалася гісторыя праваабарончага цэнтру «Вясна». #вясна #праваабаронцы #бяляцкі 📌 Абавязкова падпішыся на наш YouTube канал і пастаў званочак:
Hide player controls
Hide resume playing