калісьці хтосьці параўнаў беларускі пратэст з пажарам на тарвяньніку: звонку полымя здолелі зьбіць, але глыбока-глыбока яно працягвае гарэць - неўпрыкмет, марудна, але ўпарта і ўсё больш пагрозьліва. здавалася б, усялякі пратэст у Беларусі жорстка і канчаткова задушаны рэпрэсіямі. але разам з гэтым раз-пораз лякальныя хваляваньні ўсё-ткі здараюцца. сёньня гэта, вядома ж, сацыяльныя або эканамічныя выступы. але хто ведае, калі яны - неўпрыкмет, нібы вогнішча глыбока ў тарфяньніку - выбухнуць пратэстамі палітычнымі? (ч/б №140) #беларусь #каледж #адукацыя #скандал #tiktok #daroha
Hide player controls
Hide resume playing