Заплюшчы вочы і ляці, пазбаў сябе ад мітусні, за спінай крылы думкай разгарні, ты здольная убачыць сонца ў вышыні. Блукаюць цені сярод муроў, ляцяць імгненні міма зноў і зноў. Далоў сумненні — перад табою сто шляхоў адкрыта… сто шляхоў… Незразумелыя “чаму?”, катэгарычныя “таму”, мільён пытанняў брудзіць галаву – забудзь на іх адказы і пакінь сваю турму! У гэтым свеце нас чакае забыццё, дарма пражыта бессэнсоўнае жыццё. Але мы маем сілы сонцу бегчы ўслед, і вецер дзьме у крылы, каб лягчэй ляцець, і вецер дзьме у крылы, каб лягчэй ляцець.
Hide player controls
Hide resume playing