Вось ужо на працягу 12 гадоў у 40 краінах свету адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з інсультам. Галоўная мэта гэтага дня – прыцягнуць увагу да дадзенага захворвання і зберагчы як можна большую колькасць людзей ад яго. Гэта праблема не страчвае сваёй актуальнасці, і колькасць інсультаў не змяншаецца. Аб сітуцыі ў раёне, прафілактыцы, прычынах і спосабах аказання першай дапамогі наша здымачная група даведалася ў загадчыцы неўралагічнага аддзялення ЦРБ Іны Козел.
Hide player controls
Hide resume playing