56-гадовая Тацяна Міхайлава была затрыманая ва ўласным доме ўвечары 13 траўня. Супрацоўнікі Савецкага РУУС шукалі яе дачку Юлю Міхайлаву, якой у той дзень не было дома. У выніку ў пастарунак завезьлі саму Тацяну і абвінавацілі ва ўдзеле ў прагулцы з кветкамі. Яе муж сьцьвярджае, што ў гэты час жанчына садзіла агароды дома. Гэта пацьвярджае і білінг тэлефоннага нумару. Нягледзячы на гэта, судзьдзя Сяргей Шаціла прысудзіў Тацяне Міхайлавай 15 сутак арышту. Жанчына пакутуе на фіброз лёгкіх, ёй неабходны інгалятар, які ў турму на Акрэсьціна не бяруць. #Міхайлава #Беларусь #РадыёСвабода 📌 Абавязкова падпішыся на наш YouTube канал і пастаў званочак:
Hide player controls
Hide resume playing