❗️⚡️У менскую гімназію №4 прыйшлі міліцыянты і папярэджвалі дзяцей пра адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Таксама, неадукаваная (або пад уплывам прапаганды) міліцыянтка пачала расказваць дзецям, што нібыта немцы хадзілі пад беларускім сцягам і каб не ўбачыла ў кагосьці бчб або белых стужак. Некаторыя вучні дэманстратыўна сышлі з гэтай сустрэчы. Іншыя дзеці запісалі моманты сустрэчы на дыктафон і даслалі бацькам. У панядзелак а 8-й раніцы бацькі збіраюцца ісці ў гімназію і разбірацца з кіраўніцтвам.
Hide player controls
Hide resume playing