Даволі карэктны расказ Алены Грыбайлавай пра надмагільныя камяні ў Майску і Заазер'і, Падзевіцкі камень-лекар і Запольскі крыж. Пры гэтым хацелася б дабавіць наступнае: 1. Легенду пра Рагнеду і Дулебку прыдумаў краязнаўца Міхась Карпечанка, такой легенды не існавала; 2. На камянях у Майску - галгофскія крыжы (крыж на падмурку-Галгофе); 3. Мажана - гэта не наш мясцовы варыянт імя Марана, а польскамоўны, прыцягнуты за вушы з-за сугучнасці з назвай ракі Можа, што працякае недалёка; 4. Старыя могілкі ў Заазер'і ператварылі ў нейкі неаязычніцкі крынж.
Hide player controls
Hide resume playing