🔶 [club22639447|СПЫТАЛІ Ў МІНІСТРА, АДКУЛЬ У ЯГО ГРОШЫ НА БМВ] Міністар МНС Вадзім Сіняўскі выкарыстоўвае служэбную машыну BMW Х7 з нумарамі 0112 РР-7. Кошт аўтамабіля на момант куплі пачынаўся ад 110 тысяч даляраў у самай простай камплектацыі. У машыны магутны рухавік аб’ёмам 3 літры і магутнасьцю 250 конскіх сілаў. Дзяржаўнага тэндэру на куплю такога дарагога аўтамабіля падразьдзяленьне МНС, за якім замацаваны BMW, не праводзіла. Аўтамабіль невядомым чынам апынуўся ў міністра Сіняўскага. Мы пазванілі міністру, каб даведацца, адкуль у яго такая машына. Паслухайце, як адказаў чыноўнік.
Hide player controls
Hide resume playing