Усё адбываецца своечасова, калі складваецца поўны пазл. Пераклад песні Джамалы “1944“ я зрабіў яшчэ летам. Потым, калі Naviband - Belarus перамаглі ў нашым адборы і збіраліся ў Кіеў, каб выступіць на паўфінале ўкраінскага адбору, Siarhei Andryjanaŭ - піяршчык і стратэг да мозгу касцей -, які зараз дапамагае Наві, успомніў пра мой пераклад і напісаў ці не супраць я, каб яны выканалі гэты тэкст. Я, вядома, быў толькі за. І скажу, што Арцём Лук’яненка i Ksusha Zhuk не праспявалі, а пражылі гэту гісторыю. Паглядзіце самі!
Hide player controls
Hide resume playing