Ліга міні-футбола 2016/2017 гг. Другі дывізён (група В), матч 11 тура 2016/12/16, пятніца, а 19:20 Матор (вул.Ангарская, 2/3) Дынама-83 - Red Bisons - 6:8 (першы тайм - 2:4) Гэта было фантастычна. Гэта было нервова. Гэта было выпрабавальна. Пры чым для ўсіх: для супернікаў, для канкурэнтаў, для суддзяў і асабліва для нас саміх. Такой высокай напругі матча даўно не было! Вы толькі ўдумайцеся: у нашую браму было ў суме прызначана цэлых 4 (!) пенальці праз вялікую колькасць фалоў! Чатыры, Карл! Таксама было і выдаленне, зноўку выдалілі брамніка, зноўку давялося гуляць у меншасці і зноўку нейкім цудам мы вытрывалі. А між тым была гульня. Былі прыгожыя мячы Шоды: нават не ведаеш, які з іх лепшы - той, што праз сябе, альбо той пасля шыкоўнай каманднай камбінацыі. Быў высокі прэсінг з боку суперніка, была гульня другім нумарам з нашага боку (так атрымалася, па плане гэтага не значылася). Былі пераможныя мячы, за
Hide player controls
Hide resume playing