год: 1973 жанр: Навела-кароткаметражка па сцэнару Ўладзіміра Караткевіча сцэнар: Уладзімір Караткевіч галоўны аператар: Юры Марухін пастаноўка: Аляксандра Пологава рэжысэр: Л. Чіжэўская у ралях: Людміла Дятко, Ігар Мірутка, Валер Варонін, Ян Грантінь, Рэгіна Бакусава краіна: Беларусь мова: расейская пра фільм: Пасля расправы з фільмам “Хрыстос прызямліўся ў Гародні“ ўваход на “Беларусьфільм“ для Караткевіча быў наглуха забіты дошкамі з цвікамі-соткамі. Толькі праз шэсць гадоў сцэнарная калегія рызыкне разгледзець сцэнарый кароткаметражкі “Чырвоны агат“. Малады рэжысёр Аляксандр Полагаў здымаў навелу амаль пад пастаянным наглядам Валодзі, які выязджаў на поўдзень, дзе адбываліся здымкі і кансультаваў увесь працэс. Сюжэт не складаны, але выснову з яго Караткевіч робіць глыбокую. Дзяўчынка з адпачыванцаў, каб выратаваць свайго хворага дзеда, выпраўляецца да мора ў пошуках чырвонага агату. Таго самага, які, паводле аповедаў мясцовых жыхароў, дапамагае хворым. Пераадольваючы мноства перашкод, яна здабывае агат. І ўсё. Але стваральнікі фільма паказваюць не гераізм дзяўчынкі, а фарміраванне яе характару. І глядач верыць, што менавіта яна стане чалавекам, здольным ахвяраваць сабой дзеля выратавання іншых. Яна заўсёды будзе шукаць і знаходзіць той самы “агат“. Навела “Чырвоны агат“ дала назву ўсяму кінаальманаху. А самым перспектыўным сталася тое, што здымаў яе аператар Юрый Марухін. Тут яны не толькі пасябравалі з Караткевічам, але і знайшлі адзін у адным роднасныя душы. Шмат пазней, калі Марухін будзе здымаць фільмы як рэжысёр, ён назаўсёды захавае ўлюбёнасць у літаратуру Караткевіча. Таго ўжо не будзе сярод нас, а Марухін раз за разам, год за годам будзе “прабіваць“ пастаноўку напісаных Валодзем сцэнарыяў.
Hide player controls
Hide resume playing