Верш Ларысы Геніюш «Верабейчык» для конкурсу «Вымаўляты» чытае дзяўчынка з вёскі Лагаза Аляксандра Чабатар, 2 гады і 7 месяцаў. Падрабязней пра конкурс тут: запрашае бацькоў і іх дзетак да ўдзелу ў конкурсе «Вымаўляты». Каляды ўжо блізка і час рыхтавацца да іх як бацькам, так і дзеткам. Пагадзіцеся, што будзе цудоўна ад дзетак на ранішніках і ялінках пачуць вершы па-беларуску. Кагосьці гэта здзівіць, хтосьці ўсміхнецца, але абыякавых не будзе! Вымаўляты — гэта дзеці, якія ведаюць на памяць вершы па-беларуску, гучна і эмацыйна дэкламуюць іх не толькі сваім родным, а разам з бацькамі могуць зняць відэа і прадэманстраваць свае здольнасці шырокаму колу людзей. Ларыса Геніюш «Верабейчык» Верабейчык: — Ціў-ціў-ціў! — Колас дзюбкай ухапіў А таму, што быў ён добры, Па зярнятку ўсім дзяліў. Елі зернкі ўсе са смакам. Шчабяталі: — Дзякуй! — Дзякуй!
Hide player controls
Hide resume playing