Розы вуліца Мяккія пухнатыя камякі снегу падаюць долу. Люксембург. Розы вуліца. Абмяклыя ў пухавіках алкашы паўтараюць рух камякоў На скрыжаванні з Лермантава, на рагу побач з культавай крамай На апошнім паверсе сталінкі створаныя ўсе ўмовы Для назірання й аналізу падабенства дзіўных атмасферных з’яваў. Люксембург — гэта лепшы раён горада І, натуральна, цэнтр Еўропы і талерантнасці Тут жывуць прадстаўнікі ўсіх літаратурных саюзаў, Хаця нарадзіліся ўсе ў Саюзе адным І частка так любіць чатыры літары, якія збярог білет камсамольца Другая з імпэтам чатыры літары шле на тры, не ўсе з якіх зычныя У доме насупраць тры чвэрці стагоддзя назад на аднаго жыхара стала меней Добрае хутка знікае — як мяса з прылаўкаў цяпер Унучку паэта-нацдэма тут у дзевяностым згвалцілі тры жаўнеры Два з Ленінграда і адзін з Даўгаўпілса. Братэрства народаў здараецца ў розных праявах Праз дзесяць год знік іхні сусед, падтрымка й апора. Ён добра ведаў кошт пяцілітарных словаў — грант і адкат Але ў год трох нулёў, бачна, баланс не сышоўся
Hide player controls
Hide resume playing