Песня Спыталі ў мора ўжо на ўсіх музычных пляцоўках. Над песняй працавалі: Ксенія Валенда - словы, гітара, вакал Савелій Юрчанка, Savart studio - бас-гітара, аранжыроўка, звядзенне, майстарынг. Алеся Дульская - духавыя Instagram Падтрымаць Словы : Твае валасы пахнуць соллю марской, Табе даражэй за ўсё свабода, А мне даражэй за ўсё быць з табой І гэтак будзе заўсёды. Птушкі ўвечары неба фарбуюць чырвоным. Я застаюся на беразе з імем ягоным. Птушкі ўвечары неба фарбуюць чырвоным. Я застаюся на беразе з гэтым праклёнам. Прыпеў: -Адкажы,-спыталі ў мора,- Ад якога ты салёнае гора? Але мора змоўчае, мора ўсе тайны хавае з сабой. Толькі ўночы зламаныя мачты збірае прыбой. Куплет2 Неба распятае крыламі хмар. Неба маланкамі крэсліць твой шлях. Я назаву самы хуткі дракар Імем тваім, і будзе так. Колькі ў шторм трымаць нацягнутым тросам? Зараз пра гэта вядома адным альбатросам. Птушкі ўвечары неба фарбуюць чырвоным. Я застаюся на беразе з гэтым праклёнам. Прыпеў: -Адкажы,-спыталі ў мора,- Ад якога ты салёнае гора? Але мора змоўчае, мора ўсе тайны хавае з сабой. Толькі ўночы зламаныя мачты збірае прыбой.
Hide player controls
Hide resume playing