Пачынаючы з 2000 года ў Беларусі штогод адзначаецца Дзень эканаміста. Святкаванне яго праходзіць 30 чэрвеня. Гісторыя свята каранямі сыходзіць у 20-я гады 20 стагоддзя. Фактычна гэтае свята прысвечана ўсім спецыялістам у галіне эканомікі, без якіх немагчыма было б нарошчванне эканамічнага патэнцыялу. І сёння мы хочам пазнаёміць вас з прафесіяналам сваёй справы загадчыкам планава-эканамічным аддзелам Шклоўскай ЦРБ Святланай Дарагонька.
Hide player controls
Hide resume playing