Беларуская федэрацыя адмяніла футбольныя матчы ў гэтыя выходныя ў Мінску. У пятніцу павінны былі згуляць «Дынама» і «Смалявічы», а ў суботу - «Мінск» і «Славія». Як заяўляе федэрацыя, звязана гэта з форс-мажорнымі абставінамі. Але вядома, што прычына іншая. Учора ў Салігорску ўвесь стадыён скандаваў «Жыве Беларусь», на матчах у Мінску таксама планавалі прыйсці шмат заўзятараў. Нагадаем, што ў гэтыя выходныя адбудуцца іншыя сустрэчы: 7 жніўня, 18:00 ў Віцебску: «Віцебск» - «Іслач». 8 жніўня: Маладзечна, 16:00: «Энэргетык-БДУ» - «Нёман». Брэст, 18:00: «Рух» - «Тарпеда-БелАЗ». Барысаў, 20:00: «БАТЭ» - «Гарадзея».
Hide player controls
Hide resume playing