«Белсат» зьняў першы ў гісторыі фільм пра Ларысу Геніюш. У стужцы, якая складаецца зь дзьвюх частак па 30 хвілінаў кожная й якую зьнялі да 100-ае гадавіны з дня нараджэньня вялікае беларускі, выкарыстоўваюцца інсцэнізацыі, унікальныя кіна й аўдыёзапісы вялікае паэткі, а таксама рэдкія й малавядомыя фатаздымкі. Сваімі думкамі пра яе дзеляцца Ўладзімер Арлоў, Аляксей Пяткевіч, Міхась Чарняўскі, Данута Бічэль ды інш.
Hide player controls
Hide resume playing