Пратэсты не спыняюцца ўжо чатыры месяцы, як і судовы канвеер ды рэпрэсіі. І на фоне ўсяго гэтага не сціхаюць заклікі да дыялогу паміж уладай і грамадствам. Вось толькі далей слоў пра неабходнасць дыялогу справа не ідзе… Чаму ні сам Валерый Цапкала, ні прадстаўнікі яго штаба не бяруць удзел у так званым круглым стале апазіцыі на чале з Юрыем Васкрасенскім? Ці магчымы ўвогуле дыялог сёння? Чым зараз займаюцца Цапкала і яго паплечнікі? Тлумачыць экс-прэтэндэнт у прэзідэнты Валерый Цапкала.
Hide player controls
Hide resume playing