Мікола Статкевіч – адзін з нязломных герояў беларускага руху за свабоду. Вайсковец паводле прафесіі, шляхціц з паходжання, лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі правёў у беларускіх турмах больш сямі гадоў. Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах – 2010 і ўзяў на сябе адказнасць за Плошчу 19 снежня, узначаліў “пратэсты дармаедаў“ у 2017 годзе, а ў 2020-м трапіў за краты за адкрытае падтрыманне Сяргея Ціханоўскага. У рэпартажы з цыклу “Без рэтушы“ мы пабачым гэтага бясстрашнага рыцара зусім з іншага боку – як уражлівага, глыбокага, засяроджанага на разуменні сэнсу свайго жыцця мужчыну. Разам з ім наведаем могілкі ягонай сям'і на Случчыне – каб прыгадаць былое, абдумаць цяперашняе і паклапаціцца пра будучае. Мы пачуем сямейныя гісторыі ды легенды, пашукаем месца пахавання дзеда, расстралянага ў 30-х, і на хвілінку зазірнем у душу чалавека, які ахвяраваў сваёй свабодаю дзеля нашага дабра. І магчыма, на нейкі момант адчуем, як гэта – насамрэч сустракаць вясну. Перад намі доўгі шлях
Hide player controls
Hide resume playing