Калі быў дзіцём, для мяне самым яскравым сьвятам лета было “Купалле“, яго ў маёй вёсцы адзначалі з 6 на 7 ліпеня. І так пашчасціла, што год таму пісаў музыку для цікавага праекта “Традыцыйны строй“ ( ), у аснове якой беларуская купальская песня з Магілёўшчыны (“Купала на Івана“) За цымбалкі дзякую Кацярыне Юхнавай❤️ ( ), а за акарыну - Лёне Паўлёнку❤️ ( ). Нажаль, не ведаю галоўнай салісткі, без каторай трэк не атрымаўся б. Ведаю толькі, што запіс быў зроблены даследчыкамі ў далёкіх 80х гадах на Магілёўшчыне. Калі хто ведае дакладную інфармацыю, ведае яе нашчадкаў, дайце, калі ласка, знаць. Прыемнага праслухоўвання😊. У кліпе выкарыстаны відэа матэрыялы аўтарства “Tradycyja“.
Hide player controls
Hide resume playing