Музыка Дмитрий Лукас Стихи Янка Купала Як у лесе зацвіталі Ліпы ды каліна, – Залатыя сны снавалі Мы з табой, дзяўчына. Калыхаліся, шумелі Вольныя бярозы, Шапацелі, шалясцелі Трыснягі ды лозы. Як у жыце наліліся Каласкі нагінна, – Сустрэліся, абняліся Мы з табой, дзяўчына. Мігацелі, зіхацелі У пракосах косы, Заміралі кветкі, зелле, Заміралі росы.
Hide player controls
Hide resume playing