Беларуская асацыяцыя журналістаў правяла маніторынг беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў Беларусь-1, ОНТ і НТВ, каб выявіць наяўнасьць мэсыджаў і контрамэсыджаў прарасейскай прапаганды і рыторыкі паглыбленай інтэграцыі ў вечаровых навінавых і публіцыстычных перадачах. Дасьледаваньне адбывалася з 21 кастрычніка да 17 лістапада 2019 году, перад прызначаным на 8 сьнежня 2019 году падпісаньнем пагадненьня аб паглыбленай інтэграцыі і “дарожных карт” да яго.
Hide player controls
Hide resume playing