На маёй Зямлі л'ецца Свет з Нябёс Тут чакае нас толькі добры лёс Узнімуся ў высь Мары крыламі Над мясцінамі сэрцу мілымі Ясным сокалам узнімуся ў вышыню І праменчыкам вярнуся на сваю Зямлю Яснай раніцай Сонейка ўстае І праменчыкам свет у сэрца л'е З Неба светлага апускаецца У росных кропельках адраджаецца Я з крыніц вады нап'юся ў цішыні Сэрцам шчыра прытулюся да сваёй Зямлі Песні жаўранка ранняю Вясной І Вясёлкі мост у Небе над страхой Ззяе сонейка між аблокамі Песціць мілую сінявокую Спелым коласам устану на раллі Назаўсёды закаханы да сваёй Зямлі Ночкай цёмнаю неба ў зорачках Ясны месячык над узгорачкам І пяшчотнае сэрца матухны І нясмелыя подыхі Вясны Сціплай кветкай апынуся ў палі Назаўсёды я вярнуўся да сваёй Зямлі У вачох дзяцей старыны завет Добрым простым будзь і кахай увесь свет На Зямлі дзядоў мая спадчына Адраджаць яе мне прызначана Добрай песняй адгукнуся ў цішын
Hide player controls
Hide resume playing