Музей гісторыі Магілёва запрашае 27 лютага прыняць удзел у тэматычных экскурсіях, прысвечаных гісторыі канстытуцыйных традыцый беларускага народа. Вы пабачыце ўнікальны асобнік Статута 1588 года створаны на старабеларускай мове – першай нашай старажытнай канстытуцыі, не меўшай аналагаў у тагачаснай Еўропе, пазнаёміцеся з гісторыяй айчыннага канстытуцыйнага права, са зместам і адметнасцямі Канстытуцый Беларусі створаных у XX стагоддзі, даведаецеся пра асноўныя падыходы і навацыі сучаснага праекта новай рэдакцыі Асноўнага Закона нашай краіны. У гэты дзень, Вы з’яўляецеся творцамі навейшай гісторыі Беларусі – галасуеце на рэферэндуме. Адчуйце веліч і старажытнасць нашай дзяржаўнай гістарычнай канстытуцыйнай традыцыі. Пачатак экскурсій – , , , . Уваход вольны.
Hide player controls
Hide resume playing