Myvideo

Guest

Login

Каралева супакою

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

1. Ты, наша Маці, заўсёды ласкава ўвесь свет ахінаеш нябесным плашчом. І ў моманты буры чуваеш спагадна, каб ахоўваць наш шлях і дом. Марыя, Маці Хрыста, любячага Сына, Марыя, да Яго Ты вядзі, апякуйся ўсімі. Пр.: Каралева супакою, маліся за нас. / 4x 2. У выпрабаваннях прысутная побач, Ты, Маці Касцёла, нас вучыш любіць, даваць суцяшэнне, дзе смутак і горыч; слухаць Слова, надзеяй жыць. Марыя, Маці Хрыста, церпячага Брата, Марыя, нашы сэрцы ўзмацняй, у веры каб трываць нам. Пр. 3. Высілкаў дарогі натхні не баяцца, Ты нас не пакінеш ніколі ў бядзе. Нясеш супакой, каб ісці й спадзявацца: дзе Твой Сын – там святло ўзыдзе. Марыя, Маці Хрыста, уваскрослага Збаўцы, Марыя, просім, намі кіруй, Бога ў Тройцы дар Ты. Пр. акорды: мп3: Пра гісторыю з'яўлення закліку “Каралева супакою, маліся за нас“:

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later