У 2008 г. беларусы выпілі рэкордную колькасць алкаголю: 12,4 л чыстага спірту на чалавека. Калі не лічыць дзяцей і людзей сталага веку, а таксама непітушчых, выходзіць, што астатнія беларусы ўлілі ў сябе больш за 30 л алкаголю на чалавека. Гэта афіцыйныя звесткі, агучаныя міністрам аховы здароўя Васілём Жарком на паседжанні Савету Міністраў. Спажыванне алкагольных напояў расце следам за ростам вытворчасці. Вядома, з акцызу дзяржаўны бюджэт атрымлівае дадатковыя грашовыя ўліванні. Аднак ці не лагічна ў гэтым пабачыць не толькі і не столькі выгадны дзяржаве гешэфт, колькі свядомае спойванне нацыі? Што мы можам з гэтым зрабіць? Як бараніцца ад гэтага? Отрывок из программы Форум (БелСат) (~7mb)
Hide player controls
Hide resume playing