Сямейны квэст, флешмоб і вячоркі ля вогнішча. Дзень нараджэння адсвяткавала “SOS - Дзіцячая вёска Бараўляны“. Зараз там пражываюць 11 сямей - у іх выхоўваюцца больш як 50 дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў. Першых жа выхаванцаў Дзіцячая вёска ў Бараўлянах прыняла ў 1995 годзе. І за гэты час сямейнае цяпло і любоў атрымалі больш за сто дзяцей. “SOS - Дзіцячыя вёскі“ дзейнічаюць у 135 краінах свету. Сёлета міжнародная арганізацыя адсвяткуе 70-гадовы юбілей. Приложение АТН: ➡
Hide player controls
Hide resume playing