7 ліпеня мы адзначалі Дзень нараджэння Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Янка Купала... У гэтых двух словах - усё чалавечае жыццё. Са сваімі датамі, са сваёй біяграфіяй. Але справы Янкі Купалы не ўмяшчаюцца толькі ў тыя гады, калі ён жыў. Яны сягаюць і ў наш дзень, і ў новыя стагоддзі, якія будуць за намі. Пісаць аб народзе, па-народнаму і для народа - такі дэвіз Купалы на ўсіх этапах творчасці. Здаецца, і ведаеш творы паэта, а ўсё роўна кожны раз, калі разгортваеш яго кнігу і пачынаеш чытаць, - адкрываеш для сябе штосьці новае, нязведанае.
Hide player controls
Hide resume playing