Myvideo

Guest

Login

Янка Купала - Мужык (чытае Сяргей Верамяюк)

Uploaded By: Myvideo
4 views
0
0 votes
0

Мужык Што я мужык, усе тут знаюць, І, як ёсць гэты свет вялік, З мяне смяюцца, пагарджаюць,— Бо я мужык, дурны мужык. Чытаць, пісаць я не умею, Не ходзіць гладка мой язык, Бо толькі вечна ару, сею,— Бо я мужык, дурны мужык. Бо з працы хлеб свой здабываю, Бо зношу лаянку і крык, І свята рэдка калі знаю,— Бо я мужык, дурны мужык. Галеюць дзеці век без хлеба, Падзёрты жончын чаравік, Не маю грошы на патрэбу,— Бо я мужык, дурны мужык. Заліты потам горкім вочы; Ці я малы, ці я старык,— Працую, як той вол рабочы,— Бо я мужык, дурны мужык. Як хвор ды бедзен — сам бяруся Лячыць сябе: я чараўнік! Бо я без доктара лячуся,— Бо я мужык, дурны мужык. Што голы я, павінен згінуць, Як той у лесе чашчавік, І, як сабака, свет пакінуць,— Бо я мужык, дурны мужык. Але хоць колькі жыць тут буду, Як будзе век тут мой вялік, Ніколі, браткі, не забуду, Што чалавек я, хоць мужык. І кожны, хто мяне

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later