У цябе – так бывае? Кідаеш насеньне на камень без усялякай надзеі, а яно – прарастае!.. Хоць стоп! Чаму без надзеі? Магчыма, ты ўсё ж верыў. Употай спадзяваўся, што нават камень – можа даць моц і жыцьцё. І ня толькі спадзяваўся – паліваў гэты камень. Раніцай – расой, вечарам – потам. І нават ноччу, уставаў і глядзеў: а ці няма ўжо парастка? Можа, месяц ператварыўся ў клубок, ніткі якога – іскры?.. ⠀ Што запальваюць прагу жыцця. ⠀ І ты ня бачыш, але ўжо ведаеш: хутка каменны вэлюм – спадзе. ⠀ У кадры: [id152280251|Маргарыта Даніліна] Музыка Jingle Punks - Ambient Ambulance
Hide player controls
Hide resume playing