🔶 Што кажуць літоўцы, якія едуць у Беларусь | Что говорят литовцы, которые едут в Беларусь Журналісты Радыё Свабода пабывалі на літоўска-беларускіх памежных пунктах «Меднікі-Каменны Лог», «Шумск-Лоша», «Лаварышкі-Катлоўка» і спыталі ў літоўцаў, чаму яны едуць у Беларусь і ці сапраўды ў Літве няма солі і грэчкі. Жыхарам Літвы і Латвіі адкрылі бязьвізавы ўезд у Беларусь да 15 траўня. Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што літоўцы і латышы «стаяць уздоўж мяжы і просяць нас, каб мы іх прапусьцілі ў Беларусь». «Бо едуць людзі да нас, купляюць соль. У іх няма солі! Вялікі, багаты Захад, а солі няма!», — казаў Лукашэнка 29 красавіка. #РадыёСвабода #Літва #Беларусь
Hide player controls
Hide resume playing