Multistreaming with Да 16 красавіка, калі ў Мінску ізноў прагучыць “Народны альбом“, застаецца ўсё менш часу. І музыканты, якія задзейнічаны ў гэтым супольным праекце, упарта рыхтуюцца. Такое адчуванне, што нас чакае незвычайнае шоу. У чым сакрэт папулярнасці “Народнага альбома“ ў слухачоў і ці не надакучыў ён удзельнікам гэтага супольнага праекта? Ці змяняецца нешта ў падачы “Народнага альбома“? Ці гатовыя ўдзельнікі праекта саступіць месца на сцэне “маладому пакаленню“? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць спявак Зміцер Вайцюшкевіч і музыка Павел Кузюковіч.
Hide player controls
Hide resume playing